
Самыя чытаемыя кнігі аўтара
Год выпуску: 2008
Выдавецтва: Мастацкая літаратура
Серыя: Бібліятэка школьніка
Мова: Беларуская
У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.

Год выпуску: 2015
Выдавецтва: Папуры
Серыя: Мая беларуская кнiга
Мова: Беларуская
Надзвычайная папулярнасць прозы Івана Шамякіна тлумачыцца той усёпранікальнасцю, з якой ён прасочваў побыт і душу чалавека, умеў з аднолькавым поспехам зазірнуць у майстэрню архітэктара, аперацыйную хірурга, кабінет партыйнага функцыянера, хату механізатара. Паўсюль пісьменнік знаходзіў жыццё і чалавека з яго простымі жаданнямі - дабрабыту і шчасця. У аповесці «Шлюбная ноч» рука майстра спалучыла дзве несупастаўляльныя, здавалася б, тэмы - вайна і каханне.

Год выпуску: 1982
Выдавецтва: Савецкі пісьменнік. Масква, Савецкі пісьменнік
Мова: Руская
Імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна добра вядома чытачам. Яго раманы неаднаразова выдаваліся на роднай мове, перакладаліся на рускую і іншыя мовы народаў СССР, а таксама краін сацыялістычнай садружнасці. За раман "Глыбокая плынь" І.П.Шамякіна прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. За раманы "Трывожнае шчасце" і "Сэрца на далоні" пісьменніку прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР. У абранае пісьменніка ўвайшлі два рамана - "Сэрца на далоні" і "Вазьму твой боль". Абодва рамана тэматычна звязаныя паміж сабой. Гэтыя творы распавядаюць пра лёс беларускага народа, аб яго трагедыі і мужнасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны і яго мірнай працы.


Зборнік "Атланты і карыятыды":
І змоўклі птушкі.
Эшалон прайшоў
Серыя: Мая беларуская кніга
Мова: Белорусская
Раман Івана Шамякіна «Атланты і карыятыды» ў свой час набыў фенаменальную папулярнасць не толькі ў Беларусі. Здольнасць пісьменніка пранікаць у побыт савецкага грамадзяніна - партыйнага работніка, старшыні калгаса, дойліда, медыка - прынесла яму заслужаную вядомасць. Партрэт галоўнага героя - архітэктара Максіма Карнача - шмат у чым спісаны з сябра Івана Шамякіна, драматурга Андрэя Макаёнка, вядомага сваім жыццялюбствам, гумарам, прыхільнасцю да жанчын. Пісьменнік проціпаставіў свету чыноўнікаў і бяздарных архітэктараў накшталт Макаеда людзей творчых, жывых, шчырых. І пераканаў чытача, што менавіта яны - сапраўднае апірышча грамадства, яго атланты і карыятыды.
Раманы:
-
«Глыбокая плынь» (1949, інсцэніраваны ў 1956)
-
«У добры час» (1953)
-
«Крыніцы» (1957, інсцэніраваны ў 1961)
-
«Сэрца на далоні» (1964, інсцэніраваны ў 1965)
-
«Снежныя зімы» (1970)
-
«Атланты і карыятыды» (1974, аднайменны кінафільм Беларускага тэлебачаньня, 1980)
-
«Вазьму твой боль» (1979, экранізаваны ў 1981)
-
«Петраград-Брэст» (1983)
-
«Зеніт» (1987)
-
«Злая зорка» (1993)
-
Цыкл зь пяці аповесьцей («Непаўторная вясна», 1957; «Начныя зарніцы», 1958; «Агонь і снег» і «Пошукі і сустрэчы», 1959; «Мост», 1965) аб’яднаны ў пэнталёгію «Трывожнае шчасце».
Зборы апавяданьняў і аповесьці:
-
«Помста» (1945)
-
«На знаёмых шляхах» (1949)
-
«Дзве сілы» (1951)
-
«Апавяданні» (1952)
-
«Першае спатканне» (1956)
-
«Матчыны рукі» (1961)
-
«Вячэрні сеанс» (1968)
-
«Лёс майго земляка» (1970)
-
«Бацька і дзеці» (1971)
-
«Сцягі над штыкамі» (1976)
-
«Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч» (1976, экранізаваны адпаведна ў 1978 і 1980)
-
«У роднай сям'і» (1986)
-
«Драма» (1990)
-
«Аповесці Івана Андрэевіча» (1993)
-
дзёньнік «Дзе сцежкі тыя…» (1993)
-
«Падзенне» (1994)
-
«Сатанінскі тур» (1995)
П’есы:
-
«Не верце цішыні» (1958)
-
«Выгнанне блудніцы» (1961)
Публіцыстыка:
-
«Размова з чытачом» (1973)
-
«Карэнні і галіны» (1986).
-
«Роздум на апошнім перагоне: Дзённік 1980—1995 гадоў» (1998).


Год выпуску: 1982
Выдавецтва: Юнацтва
Мова: Беларуская
У зборнік увайшла аднайменная п’еса І.Шамякіна. У ёй ставяцца і вырашаюцца праблемы, якія хвалююць нашу моладзь.

У acнoвe paмaнa «Вaзьмy твoй бoль» (1979) ляжыць нaдзвычaй cклaдaнae пытaннe: цi ёcць aпpaўдaннe злy? Пicьмeннiк зaвacтpae ў твopы пpaблeмy пaмяцi, пpaблeмy чaлaвeчaй дyшы, cкaлeчaнaй вaйнoй.
Івaн Шaмякiн cвaiм paмaнaм cцвяpджae, штo пaмяць — aдкaзнaя i цяжкaя нoшa дyшы.
